- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вярхоўны Савет ставіць рэкорды адзінагалоснасці. 4 траўня 166 дэпутатаў Вярхоўнага Савета прагаласавалі за ратыфікацыю Дамовы аб стварэнні Беларуска-Расійскага Супольніцтва. Упершыню за сваю чатырохмесячную гісторыю цяперашні Вярхоўны Савет у поўным складзе прыйшоў на працу на паўгадзіны раней (а 9-й раніцы). Прычына была даволі сур’ёзная - дэпутаты хацелі паспець на працягу працоўнай суботы ратыфікаваць дамову і разгледзець усе кадравыя пытанні.