- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Скандал у прэзыдэнцкай сям’і. Тымчасам як прэзыдэнт Лукашэнка публічна клянецца-божыцца, што ягоная каманда "суперчэстная и суперпорадочная", некаторыя прадстаўнікі гэтай самай каманды займаюцца досыць сумнеўнымі справамі. Нядаўна, прыкладам, "уляпаўся" у гсіторыю Дзьмітры Булахаў. Пра гэты выпадак ведае амаль увесь прэзыдэнцкі апарат, а таксама колы блізкія да адміністрацыі. Але больш за ўсіх ведае сам прэзыдэнт. Аднак не расказвае. Таму давядзецца расказаць нам. Калі будуць якія недакладнасьці, спадзяемся, што прэзыдэнт знойдзе магчымасьць удакладніць.