- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вячаслаў Сіўчык адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе і знаходзіцца ў тэрапеўтычным аддзяленні 3-й мінскай клінікі. Юрый Хадыка на момант падпісання нумара ў друк па-ранейшаму ўтрымліваецца ў камеры следчага ізалятара і працягвае галадоўку пратэсту (23-я суткі). Вячаслаў Сіўчык, пасля 20-ці сутак галадоўкі, быў выпушчаны на волю. У 16:30 Вячаслаў выйшаў за вароты турмы, дзе яго сустракалі жонка, маці, прадстаўнікі Народнага Фронту на чале з Ю. Беленькім, дэпутат ВС А. Дабравольскі і трое журналістаў.