- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Увесь "кампрамат" на стол прэзыдэнту. Прэзыдэнт Лукашэнка пачаў актыўную падрыхтоўку да выбараў у Вярхоўны Савет. Ключавая роля ў гэтым, як сьцьвярджаюць нашыя крыніцы, адводзіцца Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Дасьвэідчаныя людзі паведамілі карэспандэнту СВАБОДЫ, што з адміністрацыі прэзыдэнта ў КДБ паступіла распараджэньне перадаць увесь наяўны "кампрамат" на апанэнтаў Лукашэнкі зь ліку дэпутатаў ВС, а таксама актывістаў розных палітычных сілаў, якія маюць намер балятавацца ў новы парлямант.