- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Карову прэзыдэнта на мяса пакуль не здалі. Нядаўна ў рэдакцыю СВАБОДЫ патэлефанавалі са Шклова і паведамілі, што карову прэзыдэнта Лукашэнкі нібыта здалі ў саўгас, бо не было каму назапасіць на зіму кармоў - гаспадара ж няма на мейсцы. Каб спраўдзіць гэтую інфармацыю, карэспандэнт СВАБОДЫ патэлефанаваў у вёску Рыжкавічы, да жонкі прэзыдэнта Галіны Радзівонаўны. Спадарыня Лукашэнка абвергла тыя чуткі і сказала, што Мілку ў саўгас яна не здавала і здаваць пакуль не зьбіраецца. На пытаньне карэспандэнта, ці ня мае Галіна Радзівонаўна намеру пераехаць у Менск да мужа, яна сьвёрда адказала: "Не!"