- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Садам Хусэйн прыняў асабістага пасланьніка прэзідэнта Лукашэнкі. У Інфармацыйнае агенцтва "Павет" зьвярнуўся пасол адной з эўрапэйскіх краінаў акрэдытаваны ў Беларусі. Ён папрасіў прабачэньня за сваю недасьведчанасьць і пацікавіўся, ці не зьяўляліся ў беларускай прэсе падрабязнасьці знаходжаньня ў Іраку Ўладзімера Замяталіна. У сваю чаргу, супрацоўнік "Павета" вымушаны быў таксама прынесьці прабачэньні паслу за сваю недасьведчанасьць і пацікавіўся першакрыніцай такой інфармацыі.