- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзыдэнт дае "задні ход". Лукашэнка спрабуе рэабілітаваць сябе ў вачох МВФ. Прэзыдэнт чытае СВАБОДУ, але, на жаль, не заўсёды прыслухоўваецца да парадаў нашай газэты. Папулісцкія гульні Аляксандра Лукашэнкі завяршыліся тым, што Міжнародны валютны фонд адмовіўся пакуль супрацоўнічаць зь цяперашнімі беларускімі ўладамі. На гэтае рашэньне МВФ паўплываў указ прэзыдэнта аб зьніжэньні коштаў на некаторыя прадукты. Рэч нават ня ў тым, што Беларусь не атрымае ад МВФ заплянаваных крэдытаў, якія маглі нам даць ужо напрыканцы гэтага году і ў пачатку наступнага.