- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расея хоча ўзяць нас халоднымі. Наступствы могуць быць горшыя, чым мы думаем. Прэзыдэнт Лукашэнка нядаўна заявіў, што цяпер рыхтуецца прыкладна 30 пагадненьняў з Расеяй, якія мяркуецца падпісаць разам з так званай вялікай беларуска-расейскай дамовай аб дружбе і супрацоўніцтве. Больш падрабязнай інфармацыі наконт гэтага ні прэзыдэнт, ні ўрад не паведамляюць уласнаму народу. Напэўна, яны лічаць, што зьмест гэтых пагадненьняў зусім нікога не цікавіць.