- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Захаранка патрабуе прыцягнуць прэзідэнта да крымінальнай адказнасьці. Камэнтуючы сваю адстаўку і вылучаныя прэзідэнтам Лукашэнкам супраць яго абвінавачаньні былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка заявіў, што "асноўнай прычынай маёй адстаўкі сталі разыходжаньні з Аляксандрам Лукашэнкам у шэрагу ключавых пазіцыяў. Гэта непрыняцьце прэзідэнтам курсу на пабудову прававой дзяржавы; непрыняцьце мною стыля і мэтадаў ягонага кіраўніцтва; удзел у кіраваньні дзяржавай малакампэтэнтных людзей, а часта і проста несумленных; самаўхіленьне структураў улады ад барацьбы са злачынасьцю".