- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбарчая кампанія: чыноўнікі і тут першыя. Закончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. За 141 дэпутацкае крэсла ў парламанце змагаюцца каля 860 чалавек. Пасьля неаднаразовых паседжаньняў і сходаў Цэнтральная выбарчая камісія вырашыла апошнія спрэчныя сітуацыі з рэгістрацыяй кандыдатаў. Як вядома, мясцовыя камісіі не зарэгістравалі 27 прэтэндэнтаў, якія падалі пратэсты ў ЦВК. Цэнтрвыбаркам скасаваў 8 адмоўных рашэньняў, іншыя 19 пакінуў без зьмяненьняў.