- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Панядзелак пачаўся з цяжкай размовы. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і старшыня ВС С. Шарэцкі пачалі свой працоыны тыдзень з сустрэчы, якая адбылася на "прэзідэнцкай тэрыторыі". Іх размова доўжылася 45 хвілін і, як заўважылі людзі з атачэння спікера, не дадала Шарэцкаму добрага настрою. Між тым прэс-сакратар ВС Вераніка Трызна заявіла карэсоандэнту СВАБОДЫ, што сустрэча прайшла ў дзелавой і ветлівай абстаноўцы.