- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лідэрам БНФ застаецца Зянон Пазьняк. А Фронт пераўтвараецца ў нацыянальна-вызвольны рух. ЗЬезд Народнага фронту не абышоўся без сюрпрызаў. Мала таго, што лідэр БНФ вымушаны заставацца на эміграцыі, дык напярэдадні зьезду быў арыштаваны яшчэ і Лявон Баршчэўскі, які выконвае абавязкі старшыні Фронту і павінен быў рабіць даклад і весці зьезд. Яго забралі ноччу прама з дому і адвезлі за краты ў мінскі спецпрыёмнік.