- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
МЗС загадалі прарываць ізаляцыю. Пасля кардынальных кадравых перастановак міністэрства замежных справаў выглядае не "эфэктыўным і дынамічным", як гэтага хацеў Лукашэнка, а хутчэй разваленым і разгубленым. У мінулы аўторак на пашыранай калегіі МЗС прэзідэнт Лукашэнка аб’явіў свае ўказы аб прызначэнні цяперашняга беларускага пасла ў Вашынгтоне Сяргея Мартынава першым намеснікам міністра, а Ніну Мазай (пасла ў Парыжы) намеснікам міністра.