- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганчару шыюць справу аб "паклёпе на прэзідэнта". Па загадзе Пракуратуры Рэспублікі рыхтуецца крымінальная справа супраць Віктара Ганчара. Дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання ўжо некалькі разоў выклікалі і пракуратуру Савецкага раёна Мінска для дачы тлумачэнняў. Віктару Ганчару збіраюцца інкрымінаваць цэлы "букет" абвінавачанняў. Яго абвінавачваюць у прысваенні ўлады і паўнамоцтваў службовай асобы, прадстаўленне заведама лжывых звестак, а таксама паклёп на службовую асобу ў звязцы з ілжывымі абвінавачаннямі яе ў злачынстве.