be
pdf

Свабодны Салігорск 04

незалежныя газэта

КДБ зрывае акцыі ў падтрымку Дашкевіча на Салігоршчыне 20-га студзеня а 16-й гадзіне на салігоршчыне меў адбыцца шэраг мерапрыемстваў у падтрымку зьняволенага па палітычных прычынах лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашевіча. Былі заплянаваныя пікеты ў Салігорску, Слуцку, Любані, Старобіне, Старых Дарогах, Магілеве. Ідэя была падтрыманая Беларускм Моладзевым Рухам Амэрыі, які зьбіраўся пікетаваць пасольства Расеі ў Ню-Ёрку. Дзеля акцый на салігоршчыне былі адмыслова падрыхтаваныя транспаранты з надпісамі "СВАБОДУ ДАШКЕВІЧУ", надрукаваныя ўлёткі ды абвесткі. Аднак у пляны Салігорскай філіі Маладога Фронту ўмяшаўся камтэт дзяржбясьпекі ды міліцыя.. Яшчэ напярэдадні, 17 студзеня, у Магілеве на чыгуначным вакзале быў затрыманы сябра Маладога Фротну Азараў Максым, які прыйшоў да цягніку забраць перададзеныя салігорскмі маладафронтаўцамі матэрыялы для пікетаваньня. Ня мінула і трох хвілін, як хлопец быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак, дзе яго пратрымалі 6 гадзін і адпусьцілі толькі ў чатыры гадзіны раніцы. Зразумела, усё што ён меў пры сабе было незаконна анфіскавана. З гэтага моманту стала відавочна, што аб акцыі вядома спэцслужбам, таму ўвечары 18-га студзеня салігорскм адздзяленьнем Маладога Фронту быў зроблены шэраг заяў для прэсы аб плянуемых акцыях.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2007-01
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org