be
pdf

Свабодны Салігорск 05

незалежныя газэта

Адліга? Не, рэпрэсіі! За перыяд 14-16 лютага ў Салігорску адбылося 18 затрыманьняў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. Агулам было затрымана 16 чалавек (некаторых затрымлівалі двойчы).14 лютага, у дзень акцыі Любові, праводзіліся правакацыйныя дзеяньні з боку супрацоўнікаў міліцыі з мэтай затрыманьня як мага болыпай колькасьці моладзевых актывістаў і не дапушчэньня іх да ўдзелу ў цалкам міралюбівам сьвяткаваньні Валянцінавага дня. Так, напрыклад, міліцыянты ў гэты дзень ціснулі на моладзевых актывістаў у школах (трэба адзначыць асаблівую нахабнасьць й жорсткасьць супрацоўніка салігорскае міліцыі Драбудзькі), патрулявалі і наведвалі прыватныя кватэры найбольш актыўных маладзёнаў гораду, рабілі папярэджвальныя тэлефанаваньні бацькам.Непасрэдна напярэдадні акціі а 16-й гадзіне ля цэнтральнага рынку без а ні якіх на тое прычын міліцыянты распачалі хапун і затрымалі 5 моладзевых актывістаў салігоршчыны (Іван Шыла, Павал Філіпеня, Хрысьціна Самойлава - непаўнагадовыя, Віталь Амяльковіч, Павал Батуеў), астатніх удзельнікаў наўпрост такі разагналі. Праз 3 гадзіны ўсіх затрыманых, акрамя Паўла Батуева адпусьцілі. На Паўла Батуева быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, а ён сам зьмешчаны ў ізалятар часовага стрыманьня да суду.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2008-02
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org