be
pdf

Свабодны Салігорск 06

незалежныя газэта

Ці патрэбны Салігорску Лядовы палац? Сёлета ў Салігорску распачнецца будаўніцтва Лядовага палацу. Ужо абраная пляцоўка — у цэнтры гораду, на месцы муніцыпальнага рынку "Старавакзальны". Але грамадзкія актывісты прапануюць правесьці рэфэрэндум, каб вызначыцца, ці патрэбны такі дарагі праект гораду. Паводле заканадаўства, каб правесьці мясцовы рэфэрэндум, трэба стварыць ініцыятыўную групу колькасьцю ня менш за 20 чалавек. Афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група павінна сабраць, у сваю чаргу, ня менш за 10% подпісаў жыхароў гораду. Зараз у ніцыятыўнай групе ужо больш за 50 чалавек — актывісты Жаночай партыі "Надзея", прадпрымальнкі рынку "Старавакзальны", прадстаўнкі іншых грамадзкх арганзацыяў. Гаворыць сябра ніцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму Уладзімер Шыла. Шыла: "Я б ня стаў сьцьвярджаць, што салігорцы супраць. Менавіта рэфэрэндум і павінен гэта паказаць. Але настроі такія ёсьць у грамадзтве навошта? Навошта нам такое шчасьце? А калі трэба, то хацелася б, каб у нас запыталіся: хочам мы гэты палац ці не?" Дзьве траціны сродкаў на будаўніцтва Лядовага палацу павінны забясьпечыць гарадзкія улады за кошт мясцовага бюджэту. Намесьніца старшыні жаночай партыі "Надзея" Ларыса Насановіч лічыць, што ў горадзе шмат ншых праблем, якія патрабуюць першачарговага вырашэньня. Насановіч: "Ёсьць вуліцы ў цэнтры гораду, дзе дагэтуль няма ні асфальту, ні каналізацыі.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2007-03
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org