- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шахцёры выйдуць пратэставаць. Але - паасобку Салігорскія шахцёры цягам году вядуць перамовы з прадстаўнікамі Міністэрства працы, Адміністрацыі прэзыдэнта, Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі з патрабаваньнем выключыць з праекту Закону "Аб прафэсійным пэнсійным страхаваньні" норму, згодна з якой працаўнік ня зможа атрымаць датэрміновую пэнсію, калі будзе працягваць працаваць у шкодных умовах. Збор подпісаў, ліставаньне, перамовы пакуль не даюць вынікаў. Таму цяпер шахцёры наважаныя на масавыя акцыі пратэсту. I праўладная пярвічка "Белхімпрафсаюзу", і Незалежны прафсаюз гарнякоў, што ўваходзіць у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў - адстойваюць інтарэсы працоўных. Але акцыі пратэсту з аднымі і тымі ж патрабаваньнямі яны ладзяць паасобку.