be
pdf

Свабодны Салігорск 11

незалежныя газэта

Моладзевыя актывісты дэмсіл маюць намер арганізаваць шэраг акцый у падтрымку Івана Шыла Моладзевыя актывісты дэмакратычных сіл ыаюць наыер арганізаваць шэраг акцый у падтрыыку свайго паплечніка Івана Шыла. Аб гэтыы 10 ліпеня падчас прэсавай канфэрэнцыі заявіў Барыс Гарэцкі. Нагадаеы, 6 ліпеня крыыінальная справа ў стаўленьні да ыоладзевага актывіста I. Шыла была перададзена ў суд Салігорска (Менская вобласьць). Маладога чалавека вінавацяць у злачынстве, прадугледжаныы артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Ён прызнаны абвінавачваныы па гэтай справе, зь яго ўзятая падпіска аб нявыязьдзе. "Іван Шыла нам паведаміў, што да яго справы "прышпіленыя" касеты, на якіх запісаныя яго тэлефонныя гутаркі. I гэтыя касеты фігуруюць у якасьці доказаў. Пры тым, што дазволы на правядзеньне "праслушкі" у справе няма. Таму мы лічым справа ў стаўленьні І.Шыла пазапраўнай і будзем праводзіць акцыі салідарнасьці зь ім", - заявіў Б.Гарэцкі. "Мы плянуем, што 2у ліпеня, у дзень падпісаньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, у Салігорску мінуе агульнагарадзкі конкуре графіці на асфальце. Такеама ў апошніх чыелах ліпеня мы маем намер арганізаваць у Салігорску футбольны турнір еярод дваровых каманд пад лёзунгамі вызваленьня палітвязьняў. I, зразумела, мы плянуем вулічную ўлёткавую кампанію, раздачу незалежнай прэсы, вывешваньне бела-чырвона-белых сьцягоў", - паведаміў Б. Гарэцкі.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2007-08
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org