- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абаронім моладзь разам! Нас вельмі непакоіць той факт, што ў нашай краіне працягваецца неаб'яўленая вайна супраць моладдзі — самых актыўных прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, адважных змагароў за нацыянальнае адраджэнне. За акрэсленную грамадскую пазіцыю і ўдзел у акцыях салідарнасці юнакоў кожны тыдзень затрымліваюць, цягаюць па пастарунках, судзяць па сфальсіфікаваных пратаколах за «нецэнзурную лаянку» або дробнае хуліганства. Самых светлых, адукаваных і таленавітых юнакоў і дзяўчат выключаюць з універсітэтаў, падвяргаюць вобшукам, кідаюць у турмы. Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі ўрываюцца ў прыватныя кватэры, робяць вобшукі, пераследуюць на вуліцы, праслухоўваюць тэлефонныя размовы, дапытваюць моладзь у навучальных установах, аказваюць псіхалагічны ціск, пераследуюць бацькоў актывістаў і звальняюць іх з працы.