- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да забароненых бел-чырвона-белага сьцягу і "Пагоні" далучыцца "тарашкевіца" 24 кастрычніка палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект "Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі". Якія зьмены ў беларускую мову нясе гэты закон? Ці можа ён дапамагчы ўзьняць статус беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай? На гэтыя ды іншыя тэмы мы гутарым зь філёлягаы Зьмітром Саўкам. Цыганкоў: "Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і, па сутнасьці, супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай "тарашкевіцы", - гэтак заявіў міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў законапраект. Зьміцер, ці ня тут галоўная мэта прыняцьця закону "Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі"? Саўка: "Я ўпэўнены, што пачаткова так не задумвалася. У пачатку до-х мелася на мэце ўнееьці нейкія выпраўленьні. Пазьней еа зьменай улады прыярытэты зьмяніліся, і іетотна зьмянілася напаўненьне. Як бачым, ім цяпер галоўнай етала палітычная кампанэнта". Цыганкоў: "Ужо некалькі месяцаў на етаронках газэты "Наша Ніва" ідзе ажыўленая дыекуеія пра тое, што трэба прыходзіць да адзінага правапісу - і тым, хто карыстаецца афіцыйным правапісам, і тым, хто карыстаецца "тарашкевіцай". Ваша думка на гэты конт?"