be
pdf

Свабодны Салігорск 16

незалежныя газэта

Ідэя правесьці дабрачынны канцэрт, прымеркаваны Сусьветнаму дню барацьбы са СНІДам у салігорскай моладзі ўзьнікла даўно. У мінулым годзе не хапіла рашучасьці, кантактаў, досьведу і ўпэўненасьці ва ўласных сілах і маладафронтаўцы ўзяліся за інфармацыйную падтрымку канцэрту, што меў адбыцца ў сярэдняй школе №10. Менавіта дачыненьне да распаўсюду інфармацыі моладзі, што лічыцца мясцовымі чыноўнікамі грамадзка небясьпечнай ледзьве не сталася нагодаю для адмены мерапрыемства. Негледзячы на дазвол, канцэрт адбыўся ў скарочаным фармаце, бо сьпевакоў ініцыятывы “Музычны Форум” пабаяліся дапусьціць да выступаў. Гісторыя з адмовай “МФ” удзельнічаць у дабрачынным канцэрце пачанаецца з супрацы з Маладым Фронтам:маладафронтаўцы стварылі бачыну у Сеціве для музычнага праекту, натуральна па-беларуску. Гэта і выклікала падазрэньні ў “апазыцыйнасьці і ідэалягічнай неблаганадзейнасьці” у мясцовых ідэёлягаў. Арганізатарам канцэрту таксама давялося пакутаваць. З цалкам апалітычнага, канцэрт імгненна пераўтварыўся ў “апазыцыйны мітынг”. Сацыяльныя пэдагогі марна пыталіся даведацца ў арганізатараў пра магчымыя правакацыі і іхную сувязь з моладзьдзю, што трымаецца дэмакратычных поглядаў.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2007-12
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org