- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Артуру Фінькевічу далі 1,5 году зьняволеньня Судзьдзя Натальля Крашкіна прысудзіла Артура Фінькевіча (на фота) да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму. Прысутныя сустрэлі прысуд словамі “Ганьба!” і “Артур, мы з табой”. Пакараньне ён будзе адбываць адзін год шэсьць месяцаў і пятнаццаць дзён (15 дзён ён не адседзеў за графіці). Тэрмін пачынаецца адлічваецца ад 26 кастрычніка. Цягам 10 дзён рашэньне можна абскардзіць у абласным судзе, у адваротным выпадку А. Фінькевіч будзе этапаваны ў турму. 20 cьнежня ў магілёўскім гарадзкім судзе (вул. Дабралюбава, 2) адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Артура Фінькевіча. Хлопцу прад’яўлена абвінавачаньне ў арт. 415 КК (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня). Паводле гэтага артыкулу яму пагражала да трох гадоў зьняволеньня. Падтрымаць Артура прыехалі шматлікія сябры і паплечнікі, Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, дыпляматы. Ня ўсе ахвотныя змаглі патрапіць у залю, першымі ў якую запусьцілі студэнтаў інстытуту правазнаўства.