- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цягам апошняга месяцу пад ціскам эўрапэйскіх структураў зь беларускіх вязьніц былі вызвалены чатыры палітычных зьняволеных. Сярод іх лідэры Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч і Артрут Фінькевіч і прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў. Зьміцер Дашкевіч ў лістападзе 2006 году быў асуджаны на паўтара году зьняволеньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт. Маладафронтавец Артуру Фінькевічу пасьля амаль двух год “хіміі” за палітычныя графіці у студзені 2007 году прысудзілі паўтара году зьняволеньня за нібыта парушэньне рэжыму ўтрыманьня. Лідэры прадпрымальнікаў Аўтуховіч і Лявонаў былі абвінавачаныя ў стварэньні схемы ўхіленьня ад падаткаў і 7 ліпеня 2006 года суд прыгаварыў іх да 3,5 год і 3 год 5 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Тым ня менш за кратамі да гэтага часу застаюцца былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін, палітык Андрэй Клімаў, а з новага году да іх дадаліся журналіст Аляксандар Зьдзьвіжкоў і моладзевы актывіст Андрэй Кім.