be
pdf

Свабодны Салігорск 20

незалежныя газэта

Перавод стрэлак назад Збор акцыянэраў ААТ' “Салігорскпрамбуд”, які адбыўся 14 сакавіка цяперашняга года, падтрымаў прапанову апарата дырэкцыі аб вяртаньні прадпрыемству гістарычнай назвы. Пасьля адпаведных узгадненьняў і сьцвярджэньняў у самыя бліжэйшыя месяцы ААТ “Салігорскпрамбуд” будзе пераназваны ў ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі ААТ “Будаўнічы трэст № 3”. Гэтую высокую урадавую узнагароду калектыў будтрэста № 3 Міністэрства прамысловасьці і будаўніцтвы БССР атрымаў 24 сакавіка 1981 года. У 1997-м прадпрыемства было рэарганізавана ў ААТ “Салігорскпрамбуд”. І вось - чарговы загад часу які - паводле законаў фізычных - рухаецца наперад, а па законах ідэалягічных - назад. Вядома, аднаўленьне гістарычнай аб’ектыўнасьці часьцяком бывае сапраўды неабходным - у дадзеным ж выпадку выклікае толькі зьдзіўленьне, якое, зрэшты, пры жаданьні можна ураўнаважыць пастулатамі новай, то бок добра забытай старой, ідэалёгіі. Рашэньне аб пераназваньні прадпрыемства можна, мабыць, назваць адным з самых нестандартных і нечаканых зьмен, адбываючыхся ў пэрыяд бурнай падрыхтоўкі горада да маючага адбыцца “грандыёзнага” юбілею. Ці то яшчэ будзе…

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2008-03
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org