- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш - самы вялікі ў Эўропе Па-рознаму выказваліся пра рамонт у Салігорску. Нягледзячы на то, што дзесьці не дафарбавалі, дзесьці не даклалі, усё роўна я ўпэўнены, што цяпер значна лепш чым было раней. Шмат ўвагі прыцягнуў і парк чатырох стыхій, і яго адкрыцьцё і, канешне, фантан. Такой прыгажосьці наш горад яшчэ ня бачыў. Некаторыя нават казалі, што гэта лепшы і самы вялікі фантан у Эўропе. Ня ведаю, пэўна і лепшы, таму што сваё заўсёды падаецца лепшым, але даклад- на ня самы вялікі. Фантан Жэ д’О ў Жэнэве зьяўляецца самым вялікім фантанам ў Эўропе і струмень у яго мае вышыню 140 мэтраў, а падчас працы ў паветры знаходзяцца 7 тон вады. Калі ў нашага фантана струмень мае вышыню, па словах галоўнага архітэктара Вольгі Кругловай, толькі 40 мэтраў. Што праўда, візуальна яна падаецца яшчэ ўдвая меншай. Можа наш фантан і не самы вялікі, але ён усе адно варты увагі і захапленьня, бо прыгажосьць не вымяраецца ў вышыні і дыямэтры.