- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Ленінская перамога», «Агнi камунiзму», «Светлагорскiя навiны» — тры назвы, але адна газета. З першага нумара, які выйшаў 1 мая 1932 года, і па сённяшні дзень газета актуальная, аператыўная, дакладная і цікавая. «Светлагорскiя навiны» — гэта, па сутнасцi, энцыклапедыя роднага краю. Па яе старонках можна ўзнавіць гісторыю будаўніцтва горада, вялікіх і малых прадпрыемстваў, сацыяльнай інфраструктуры Светлагоршчыны. Газета не страціла свайго прызначэння ні ў бурныя гады перабудовы, ні ў трэцім тысячагоддзі, калі пагоня за прыбыткам нярэдка выцясняе з газетных палос і тэлевізійных экранаў усякую мараль і эстэтыку. Выданню ўдалося захаваць усё самае лепшае, прымножыць тое, што было назапашана папярэднімі пакаленнямі. Галоўным і вызначальным для газеты па-ранейшаму застаецца інфармаванне людзей аб тым, чым жыве горад і раён, рэспубліка. Мы працуем для тых людзей, якія з павагай ставяцца да мінулага, з надзеяй глядзяць у будучыню, а сваё сёння будуюць самі. (Рэдакцыя)