- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імя Адама Міцкевіча добра вядома кожнаму высокаадукаванаму чалавеку на нашай планеце. Нарадзіла і ўзгадавала генія сусветнай літаратуры Наваградская зямля, якую ён апяваў праз усю сваю творчасць і верным ёй быў да канца дзён сваіх. Сталася так, што Беларусь, Літва і Польшча доўгі час былі пазбаўлены ўласнай дзяржаўнасці і гэта прадвызначыла спачатку змагарны, а потым трагічны выгнанніцкі шлях як самога Адама Міцкевіча, так і тысячай іншых патрыётай, што змушаны былі шукаць сабе прытулак на чужыне. Менавіта пра гэта і апавядаецца ў даследаванні Льва Мірачыцкага.