be
pdf

Сьвітанак 6 (315) 2022

Незалежная газета Шуміліншчыны

У мінулую суботу мы прыехалі ў вёску Ерашова са Святланай Жукавай, лецішча якой знаходзіцца побач з бацькоўскім домам на беразе Дзвіны. Пасля двух сонечных тыдняў прагноз надвор’я на выхадныя быў вельмі неспрыяльны: моцны вецер, снег, дождж. Але я падумаў: неяк прыстасуюся і папрацую. Гэты кавалачак Віцебскага Паазер’я пакуль не зусім добра прадстаўлены на «Планеце Беларусь», таму, калі не будзе магчымасці здымаць панарамы, сфатаграфую ўсе цікавосткі з зямлі. І сапраўды, у суботу перажыў чарговы стрэс, калі квадракопцер пачаў падпарадкоўвацца не мне, а ветру. З цяжкасцю ўдалося пасадзіць свайго сябра і нават яго не пашкодзіць. Раніцай у нядзелю вырашыў не рызыкаваць, сканцэнтраваўся на цікавостках, якія абавязкова трэба паказаць у Шумілінскім раёне. Ерашоўскі дуб – стоадсоткава можа быць помнікам прыроды раённага значэння. Мясцовыя жыхары лічаць, што яму не менш за чатырыста год, і запэўніваюць: пад ім адпачываў сам Напалеон, калі рухаўся на чале сваіх войскаў у бок Масквы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2022-04
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2022 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org