- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавек можа не зьвяртаць ўвагі на сваё мінулае, пастарацца забыцца пра яго. Але мінулае ніколі не забудзецца пра чалавека і будзе заўсёды нагадваць пра сябе. Мінае 2003 год. Людзі сьвяткуюць Божае Нараджэньне, сустракаюць Новы год і спадзяюцца, як заўсёды, што наступны год будзе лепшым, прынясе ім посьпех і дабрабыт. Але гады толькі працягваюць тое, што было раней. Яны яшчэ больш уцягваюць у зробленыя памылкі, аддаляюць ад той дарогі, на якую калісьці мог павярнуць. Але яны ж памнажаюць і тое, што ўдалося зьдзейсьніць. Само сабой надыходны год нічога не зьменіць у жыцьці чалавека. Гэта чалавек, калі зазірне ў мінулае, прааналізуе яго і зробіць адпаведныя высновы з пражытага, можа штосьці зьмяніць.