- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наколькі можна лічыць чыноўнікаў, міністраў ды іншых дзяржслужачых Беларусі элітай, якая вызначае культурны ўзровень нацыі і задае трэнд развіцця краіны?
Падзел эліт у Беларусі абазначыла каардынатар Беларускай Акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава: „У нас цяпер ідзе змаганне эліт: эліты калгаснай, саўковай, якая прыйшла з мінулага. І ёсць другая эліта, якую тая першая садзіць у турмы. Мы павінны казаць пра эліту дзвюх цывілізацый, між якімі цяпер ідзе змаганне. На якім баку будзе перамога? Тут адназначны адказ.”
Паводле Святланы Куль-Сельвестравай, адной з самых патрэбных спецыяльнасцяў у Беларусі, у тым ліку для выхавання эліт і будучых прэзідэнтаў краіны, з’яўляецца спецыяльнасць адміністратара. На сённяшні дзень адзінай навучальнай установай, якая выпускае такіх спецыялістаў у межах дзяржаўнай замовы, выступае Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя