Святлана Курс: Раю любіць сябе і не дазваляць нікому псаваць свой настрой
2026-02-20 16:02
У 2025 годзе беларуская пісьменніца Святлана Курс паведаміла ў Фэйсбуку пра сваю цяжкую анкалагічную хваробу. Але нядаўна аднавіла сваю актыўнасць у Фэйсбуку і нават наведала фестываль паэзіі «Вершы на асфальце», які прайшоў у Варшаве.
«У час цяжкай хваробы ты глядзіш на многае з жыццёвай мудрасцю», — гаворыць Святлана Курс:
— Мне было цяжка першыя тры — чатыры дні. Цяпер да ўсяго стаўлюся нармальна. Перастала сябе дакараць, што марную дні свайго жыцця. Таму што ведаю, што не я самы гаротны чалавек на свеце. У гэтую секунду людзі сядзяць у расейскіх канцлагерах, дзе іх катуюць кожны дзень. Некаторыя хварэюць яшчэ цяжэй чым я. Таму што рак не самая страшная хвароба, ёсць страшнейшыя, якія марудна забіваюць чалавека. Так што: жыць як набяжыць — гэта самае мудрае, што можна прыдумаць.
Святлана раіць вельмі моцна любіць сябе, быць упэўненым у сабе і не дазваляць нікому псаваць свой час, нервы і добры настрой. А пры выяўленні анкалагічнай хваробы трэба ісці да ўрачоў абавязкова, толькі ўрачы могуць уратаваць або працягнуць жыццё. Святлана паказвае нам усім, што нават у самыя цёмныя часы ёсць месца святлу. Пажадаем ёй апоры і цяпла ў коле блізкіх.
Таццяна Нядбай і Святлана Курс
Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя