Святлана Курс: Смерці няма
2024-11-19 16:42
Святлана Курс – беларуская пісьменніца і журналістка, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец. У 2021 годзе яна прадставіла кнігу “Па што ідзеш, воўча?”, якая стала лаўрэатам прэміі Гедройця.
Галоўная тэма творчасці Святланы Курс – гэта любоў і смерць. Паводле аўтаркі, гэтыя самыя важныя пачуцці ў жыцці чалавека аднолькава страшныя:
- Кахаць вельмі цяжка. Ты адкрываеш душу іншаму чалавеку і ты не атрымаеш адэкватнага адказу, таму што іншы чалавек – ён асоба асобная, сэрца, якое будзе альбо недастаткова накормленае гэтым каханнем, альбо ўвогуле зламана. Жыць са зламаным сэрцам дастаткова цяжка. Смерць нас таксама страшыць, гэта мне не трэба нікому распавядаць, мы ўсе людзі, каторыя стаім перад смерцю і трапечам яе, а смерці няма.
Святлана Курс лічыць сябе шчаслівай жанчынай: яна мае любімую работу, утульны і прыгожы дом і добрага сына, які пакуль яшчэ жыве побач. Але шкада, калі такія таленавітыя і светлыя людзі шчаслівымі сталі не ў Беларусі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя