Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі ордэнам у Іспаніі
2022-05-03 14:58
Святлана Ціханоўская стала лаўрэатам узнагароды Ордэн Дос-дэ-Маё (Orden del Dos de Mayo a la España real), яе ўзнагародзілі за «нястомную барацьбу за Свабоду і супраць тыраніі Лукашэнкі».
У панядзелак 2 мая ўзнагароду ўручыла кіраўнік аўтаномнай супольнасці Мадрыд Ізабель Дыяс Аюсо. Ордэнам Дос-дэ-Маё ўзнагароджваюцца мужчыны і жанчыны, якія „напаўняюць гонарам і натхняюць”.