be
pdf epub

Святло зямное

Вярцінскі Анатоль
Выбраныя вершы і паэмы

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яуленне», «Ветрана». Паэт Анатоль Вярцінскі з тых, хто трывала ўвайшоў у літаратуру досыць позна. Увайшоў, добра павастрыўшы пяро па старонках раённых газет допісамі пра сяўбу, пра касавіцу, пра хлебанарыхтоўкі, пра ўсё, што было i будзе клопатам раённых будняў. І, мабыць, нездарма першая яго кніга называлася «Песня пра хлеб», а ва ўсіх астатніх — ад «Трох цішынь» да «Ветрана» — адчуваецца гранічная публіцыстычная завостранасць, імкненне падумаць над фактам, адгукнуцца на падзею дня. Баявая, штодзённая журналісцкая загартоўка шмат у чым абумовіла актыўнасць творчага і грамадзянскага тэмпераменту паэта. Але, мабыць, у нечым i адтэрмінавала знаёмства шырокага чытача з паэтам Анатолем Вярцінскім.

Беларускія аўтары: Вярцінскі Анатоль
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1981
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 430 c., 1 л. партр., 21 cm
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1981 by Вярцінскі А.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 1137
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org