Святочная навінка ад «Кніжнага Воза»: «Каляды з хроснай» Алены Масла!
2024-01-08 16:20
Праўдзівыя гісторыі і трошачкі чарадзейства пра дзяўчынку Віку і добрую чараўніцу — яе хросную. На Каляды ў самотным жыцці Вікі здараецца сапраўдны цуд, яна едзе ў госці да хроснай. І паступова жыццё яе напаўняецца новай радасцю, яна вучыцца бачыць цуды ў звычайным жыцці, і не толькі бачыць, але і ствараць іх.
Агучыла
Крысціна Дробыш, а
паслухаць можна проста зараз на
«Кніжным Возе»!