be
pdf

Сямейны малітоўнік

Дарагія сем’і, браты і сёстры! У гэтым сьвеце, дзе так шмат граху і зла, зь якім мы сустракаемся штодзённа, якое ў любым месцы і ў любы час можа датыкнуцца нас і нашых блізкіх, сёньня мы найбольш патрабуем Божай Апекі і Міласэрнасьці. Таму мы й распачалі перагрынацыю Абраза Езуса Міласэрнага, які паказвае нам Езуса такім, якім Яго бачыла сьвятая Фаўстына падчас аб’яўленьняў у 1931 годзе. Будзем жа прымаць гэты сьвяты сымбаль несупыннай Божай Міласэрнасьці з моцнай верай і пабожнасьцю. Да гэтага трэба падрыхтавацца праз Сакрамант Споведзі і сьвятой Камуніі. Аддадзімся пад Ягоную Апеку зь вялікім даверам, пакораю і любоўю. Няхай Міласэрны Езус шчодра адорыць сваімі ласкамі ўсю нашую сям’ю, нас саміх, нашых родных і бліжніх, нашую краіну і ўвесь гэты грэшны сьвет. Будзем маліцца за ўсіх грэшнікаў, каб яны знайшлі Сваю дарогу да Бога; за тых, хто знаходзіцца ў залежнасьці ад алькаголю і наркотыкаў; за ўсіх людзей, якія жывуць так, нібыта Бога няма... Няхай гэты малітоўнік будзе дапамогай ва ўласным перажываньні малітоўнага спатканьня зь Езусам Міласэрным. кс. Леанард Акалатовіч

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра, Выдавецкі цэнтар “Pater Noster”
  • Месца выхаду: Жлобін
  • Дата выхаду: 2005
  • Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра, Выдавецкі цэнтар “Pater Noster”
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Алеся Карцеля
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org