Сяргей Дубавец пра “генацыд”, Генпракуратуру, Лукашэнку і… “масонскі след”
2024-01-23 20:01
Так званая Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да журналіста, публіцыста, блогера і проста Вялікага майстра Вялікай ложы Беларусі Сяргея Дубаўца. У адным пакеце яму інкрымінуюць “парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд”.
Ці ёсць падставы абвінаваць Дубаўца хаця б па адным парушэнні, якія яму інкрымінуюць спецыялісты па генацыдзе беларускага народа з “Генпракуратуры”? Якія пагрозы нясе расійскі ўплыў на сітуацыю ў краіне і чым небяспечная сітуацыя з перапісваннем гісторыі? Чаго хоча дамагчыся рэжым і асабіста так званы Генпракурор Швед такімі справамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі
Сяргей Дубавец.