- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары. Ранняя ціхая раніца. Ідылія такая, што і сабакі гаўкаць лянуюцца. Толькі птушкі нястомныя,— шчабечуць, цёхкаюць, каркаюць, кукарэкаюць зрэдку. З-за Нёмана, з лугавога бязмежжа з пушчай на даляглядзе,— жораў!.. Ён так хвалюючы саліраваў адтуль і ўчора.