- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сцёпка Гіль, трыццацігадовы светлавалосы мужчына, замкнуў дзверы, спрытна збег па прыступках і нечакана застыў у непаразуменні. Згадаў, што сястра прасіла прыхапіць для маці начную кашулю. Вярнуўшыся, доўга поркаўся ў шафе, шукаючы тую кашулю, урэшце знайшоў і, пхнуўшы ў торбу, ізноў падаўся з кватэры. Хоць і кажуць, што вяртацца — кепская прыкмета, але праз пару хвілін Сцёпку, можна сказаць, падваліла шчасце. Выходзячы з пад’езда, ён лоб у лоб сутыкнуўся са сваім прыяцелем Лёшкам Ігнацёнкам. На твары Лёшкавым блукала прытоеная ўсмешка, а за спінаю дружбак нешта прыхоўваў. (фрагмент)