«Так рэанімацыя хутка ператвараецца ў канвэер сьмерці». Падкаст доктара Мартава
2022-01-31 14:26
Чацьвёрты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.
У Беларусі чацьвёртая хваля каранавірусу. Паводле доктара Мартава, улады сустрэлі яе, як і першую, непадрыхтаванымі. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба вярнуцца да таго, як усё пачыналася. Вясной 2020-га ў Віцебску мэдыкі першымі прынялі на сябе ўдар.
Пра што вы даведаецеся ў чацьвёртым выпуску
Даплаты за працу ў «чырвонай зоне»
Бясплатныя абеды і дапамога валянтэраў
Хварэлі сем’ямі
Калі рэанімацыя ператвараецца ў канвэер сьмерці
Пэсымісты і панікёры выжывалі горш
Новая хвароба патрабавала зусім іншых падыходаў
Наступная сэрыя падкасту — праз тыдзень. У ім пачуеце:
Як сартавалі хворых
У чым фэномэн «кароны»
Чаму часта ШВЛ — квіток у адзін канец
Хто слабое зьвяно ўсёй сыстэмы