“Такога вы не чулі”: франка-беларуская трылогія ад Дзмітрыя Нікановіча
2020-11-12 14:40
Спявак і выкладчык БДУ Дзмітрый Нікановіч прадстаўляе сольны праект — франка-беларускую трылогію.
Цяпер французскія хіты 20 стагоддзя ў перакладзе Мікіты Найдзёнава загучалі па-беларуску: “Le Temps des cathédrales” (Часы сабораў кафедральных), “La Vie en rose” (Жыццё ў ружовы колер) і “Non, je ne regrette rien” (Зноў мне бар’ер).
“Навошта перакладаць вядомыя песні на беларускую мову ды запісваць пераспевы? Простага адказу ў мяне няма. Скажу толькі, што такія ідэі прыходзяць да чалавека абсалютна ўпэўненага, што рабіць гэта неабходна. Так супала мая любоў да французскай музыкі і любоў да роднай мовы. З’явілася жаданне прыўнесці нешта сваё ў адзін з улюбёных музычных твораў, дакрануцца да легенды. І ўзбагаціць яго беларускім гучаннем”, — тлумачыць Дзмітрый.
У музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі” музыка разважае, чаму ў такі няпросты час вырашыў усё ж выпускаць лірычную трылогію і распавядае як гэта — быць адначасова навукоўцам і спеваком.