«Такога вы не чулі»: Relikt з песнямі і думкамі пра аб'яднанне беларусаў
2022-07-13 14:21
У ліпені беларускі гурт Relikt выпусціў магутны альбом кавераў на песні культавых гуртоў 1980-90-х. "Byli, Jość, Budziem" — шлях да таго, каб беларусы, якія не ведалі, што такое беларускі рок, нарэшце пачулі легенд і ў іх свядомасці нацыянальны сусвет выглядаў больш цэласна.
Цяпер каманда базуецца ў Польшчы. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" мы пагутарылі пра тое, як беларусам аб'яднацца і багата жыць у сваёй краіне, чаму каманда вырашыла пакінуць радзіму і чым мусіць чапляць новы альбом кавераў.