Таццяна Нядбай: Імкнемся захаваць усе нашыя літаратурныя прэміі
2024-08-17 22:12
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, разгледзела заяўкі за 2022 і 2023 гады і зацвердзіла поўныя спісы намінантаў.
Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Пра ролю Беларускага ПЭНу ў эміграцыі кажа старшыня арганізацыі Таццяна Нядбай:
– Мы працягваем рабіць тое ж, што і рабілі ў Беларусі. Таму што для нас галоўнае – гэта не ПЭН у Польшчы, а гэта Беларускі ПЭН, які быў ліквідаваны ў Беларусі. Мы працягваем па-ранейшаму лічыць сябе Беларускім ПЭНам. Нашая мэтавая група, нашыя літаратары, наша літаратура знаходзіцца па-ранейшаму ў Беларусі. Мы працягваем нашу дзейнасць у прывязцы да Беларусі. Мы робім усё тое ж, што і рабілі – гэта літаратурныя прэміі, гэта нашыя дзеянні па стварэнні спрыяльных умоваў для развіцця патэнцыялаў аўтараў і гэта, канешне, праваабарончы кірунак.
Сярод сёлетніх прэтэндэнтаў на прэмію Наталля Арсенневай ёсць і прадстаўнікі беларускай літатратуры з Падляшша. Сярод іншых на прэмію намінаваныя кнігі
«Зямля над Белай ракой» Андрэя Сцепанюка і
«Аўтар мае рацыю заўжды» Віктара Сямашкі.
Беларускае Радыё Рацыя