Таццяна Нядбай: Заява пра мову варожасці ў Літве — жэст салідарнасці
2025-01-10 21:22
Беларускія праваабаронцы выступілі з заявай аб недапушчальнасці выкарыстання мовы варожасці і праяваў нацыянальнай нецярпімасці. У дакуменце змяшчаецца заклік да літоўскіх уладаў правесці ўважлівае расследаванне інцыдэнтаў, звязаных з дыскрымінацыяй, а таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Сумесную заяву пракаментавала старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай:
— Бачым, што паўтараюцца выпадкі атакаў на беларускія месцы. Ёсць канкрэтныя факты, калі выступы беларускіх пісьменнікаў аказваліся пад пагрозай, а саміх пісьменнікаў абвінавачвалі ў літвінізме і ў агрэсіўнай форме прысваення літоўскай гісторыі. Гэтыя выпадкі, безумоўна, не могуць не выклікаць нашай занепакоенасці. Нам хацелася б выказаць сваю пазіцыю і чакаць ад літоўскіх уладаў належнага расследавання гэтых выпадкаў. Мяркуем, што яны могуць і павінны быць расследаваныя.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле.
Акрамя таго, аўтары заявы звярнуліся да міжнароднай супольнасці з просьбай падтрымаць намаганні па барацьбе з распальваннем штучнай варожасці паміж беларусамі і літоўцамі.
Беларускае Радыё Рацыя