- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт, празаік, крытык, перакладчык Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч) нарадзіўся 24 снежня 1904 года ў вёсцы Навасёлкі Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Петрыкаўкага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Пазней Дайлідовічы пераехалі ў Мінск, дзе бацька працаваў чыгуначнікам. У Першую сусветную вайну, сям’я выехала ў бежанства. У 1917 годзе вярнуліся ў Мінск. Прынцыповасць і смеласць паэта праяўляліся ў яго творах, пра што сведчыць верш «Пасеклі Край наш», які бальшавіцкія ўлады расцанілі як «контррэвалюцыйны і нацыяналістычны». А. Дудар у 1928 годзе быў арыштаваны і высланы на тры гады за межы Беларусі. У высылцы А. Дудар быў паўторна арыштаваны і прывезены на допыты ў Мінск. На гэты раз яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Саюзе вызвалення Беларусі» (ЗВБ). У 1931 годзе яму было дазволена вярнуцца на радзіму. Распачаў пераклад на беларускую мову лібрэта оперы «Яўгеній Анегін» для Дзяржаўнага тэатра оперы і балета, які адкрыўся ў Мінску (1933). Опера рыхтавалася да 100-гадовага юбілею А. С. Пушкіна (1937). Але наспяваў пік сталінскіх рэпрэсій. У кастрычніку 1936 года А. Дудар быў зноў арыштаваны. А праз год здзекаў і катаванняў 29 кастрычніка 1937 года ён быў расстраляны, як мяркуюць, ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Было яму тады 32 гады.
   Увесь твор у адным файле