- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сучасная беларуская гістарычная навука разьвіваецца з ясным усьведамленьнем беларускай гісторыі як часткі гісторыі агульнасусьветнай. Навукоўцы адзначаюць важнасьць адлюстараваньня працэсе разьвіцця беларускага народу у рэчышчы сусьветнай цывілізацыі. Менавіта таму паўстала неабходнасьць увядзеньня курсу “Гісторыі Беларусі (у кантэксьце сусьветнай цывілізацыі)” для негістарычных спэцыяльнасьцяў. Метадычны дапаможнік, распрацаваны групай навукоўцаў – спурацоўнікаў Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя Янкі Купалы, спрабуе накіраваць студэнтаў і выкладчыкаў на вывучэньне беларускай гісторыі праз прызму сусьветнай. Аўтары-стваральнікі спрабавалі дапасаваць перыяды гісторыі беларускага народу да перыядаў разьвіцця сусьветнай цывілізацыі. Складальнікі таксама стараліся не абмінаць важныя і дыскусыйныя пытаньні беларускай гісторыі ствараюча такім чынам глебу для абмеркаваньня і выпрацаваньня ўласнай пазыцыі ў спрэчных момантах.(Н.Г.)