- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Матэрыялы канфэрэнцыі «Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце» – гэта збор спавешчаньняў грамадзка-палітычных дзеячоў і прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, якія правялі двухдзённыя дэбаты за «круглым сталом», а таксама адбытую па іх дыскусію. Яны дазволяць чытачам – студэнтам і навукоўцам, а таксама супрацоўнікам міністэрстваў, адказных за кантакты зь Беларусьсю, – пазнаёміцца з досыць шырокай інтэрпрэтацыяй сучаснай палітычнай, эканамічнай, грамадзкай і культурнай сытуацыі ў краіне, у якой пануе Аляксандар Лукашэнка. Хоць наконт таго, ці ёсьць Лукашэнка бязвольнай марыянэткай у руках Пуціна альбо самастойным гульцом, няма згоды між палітолягаў, ягоны кантроль над краінай не падлягае сумненьню. Чытачы бязь цяжкасьцяў заўважаць, што адрозьненьні ў інтэрпрэтацыях беларускай сытуацыі пралягалі не па лініі «беларусы/замежнікі», а вынікалі з рознай ацэнкі сьвядомасьці беларускага грамадзтва і адрознага бачаньня ступені эфэктыўнасьці сыстэмы прымусу ды працы спэцслужбаў. Зьвяртаю на гэта ўвагу, паколькі гэта сьведчыць пра адсутнасьць эфэктыўнай «жалезнай заслоны» паміж беларускай інтэлігенцыяй і рэштай сьвету.