en

Токць Сяргей

Токць Сяргей

Нарадзіўся 12.04.1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХст.(структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)". Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19-20 стст., праводзіць мікрагістарычныя даследаванні. Аўтар манаграфіі “Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 – першай трэці 20 ст.) (Гародня, 2003)”і каля 50 навуковых артыкулаў, з якіх найважнейшыя: Барацьба за беларускую дзяржаўнасць на абшарах Гарадзенскай (Берштаўскай) пушчы ў 1920-х гадах, "Białoruskie Zeszyty Historyczne" Białystok 2001, nr 15, s.135-167; Беларускі нацыянальны рух ХІХ – пач. ХХ у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы // Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ міжнароднага кангрэса беларусістаў "Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый". Мінск.:"Беларускі кнігазбор", 2001. С.68-75; Нацыятворчыя працэсы на Гарадзеншчыне 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. Гародня, Т.6. 2002. С.130-151; Праблемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Т.7. 2002. С.187-192; Культурнае жыццё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы (па матэрыялах Гарадзеншчыны) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 18. 2002. С.91-117; Актуальнасць мікрагістарычных даследаванняў у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Ч.4. Гродна: ГрДУ, 2003. С.23-28.

Токць Сяргей :: Publications

pdf

Сацыяльныя і культурныя працэсы ў беларускай вёсцы ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.


Токць Сяргей

У манаграфіі на аснове аналізу шырокага кола крыніц разглядаецца развіццё сацыяльных і культурных працэсаў у беларускай вёсцы ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Аўтар стварае мадэль капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага сялянскага грамадства, асвятляе пытанні сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялянства...… More

pdf

Белорусы: нация Пограничья


Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей

В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности...… More

pdf

Скідзель

500 год гісторыі
Барысаў І., Дзелянкоўскі М., Вашкевіч А., Люцік Д., Лялевіч Я., Сямашка З., Токць С.

Навукова-папулярная праца, прысвечаная 500-годдзю горада Скідзеля. На аснове шырокага кола архіўных крыніцаў, вусных успамінаў і краязнаўчых матэрыялаў аўтары прасочваюць гісторыю Скідзеля ад часу першай узгадкі ў старадаўнім дакуменце да сучаснасці. Кніга прызначана шырокаму колу чытачоў, як прафесійным гісторыкам...… More

pdf

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.
Токць Сяргей

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары....… More

pdf

Гісторыя беларускай культуры

дапаможнік
Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі

Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку...… More

pdf

Беларуская вёска на мяжы эпох

Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па магэрыялах Гарадзеншчыны 19 - першай трэці 20 ст)
Токць Сяргей

У манаграфіі ра'іглядаюцца па матэрыялах Г'арадзеншчыны змены этнічнай самасвядомасці сялянскага насельніцтва ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства. На аснове аналізу архіўных крыніц і выкарыстання мікрагістарычнага падыходу асвятляецца працэс пераходу беларускіх сялян ад лакальнай тутэйшасці...… More

Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць

зборнік навуковых артыкулаў
Яноўская В. В., Унучак А. У., Фірыновіч А. Э. - уклад.

У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы па актуальнай навуковай праблеме «Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне», якія дэманструюць розныя падыходы ў беларускай, расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіях. Тэматычнае кола пытанняў, пастаўленых аўтарамі, ахоплівае самыя розныя бакі паўстання:...… More

Stosunki polsko-białoruskie

Historia i współczesność

Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków...… More

Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі

Матэрыялы VII міжнароднай навуковай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г.

У зборніку змешчаны матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863 г. на Беларусі. Аўтары разглядаюць розныя аспекты разгортвання антырасійскага паўстання на беларускіх землях, жыццяпіс ягонага кіразніка, а таксама духоўную спадчыну Кастуся Каліноўскага і ягонае месца...… More

pdf

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org