- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У перадачы «Толькі жанчыны» дэкрэт пра дармаедаў абмяркоўваюць дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі, каб ён адмяніў дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», а таксама кіраўніца грамадзкай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч. Гэта не адзіная абсурдная гісторыя, якую даводзілася чуць апошнія месяцы. Прыводзяцца розныя лічбы патэнцыйных дармаедаў у Беларусі, каля 400 тысяч, напрыклад. Ганна, як бы вы ацанілі, колькі жанчын у Беларусі падпадаюць пад гэты дэкрэт, і як бы вы ахарактарызавалі гэтую сацыяльную групу і яе ўплыў на рэальную і будучую Беларусь?